Міліцыя затрымала двух жыхароў Брэста, якія падазраюцца ў забойстве сваіх маці.
Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці Марына Дранькова, Брэсцкім міжраённым аддзелам Следчага камітэта расследуюцца дзве справы на падставе ч. 1 арт. 139 КК (забойства) па фактах супрацьпраўнага пазбаўлення жыцця жанчын 1961 і 1970 гадоў нараджэння ў абласным цэнтры.
У першым выпадку злачынства ў дачыненні да 56-гадовай мясцовай жыхаркі было ўчынена ў яе кватэры днём 19 ліпеня. Падазраваны — 34-гадовы сын брастаўчанкі. Следствам папярэдне ўстаноўлена, што паміж сваякамі адбыўся канфлікт пасля сумеснага распівання спіртных напояў, які прывёў да трагічных наступстваў.
21 ліпеня да мужчыны прыменена мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. У рамках высвятлення ўсіх акалічнасцяў з удзелам фігуранта праведзена праверка паказанняў на месцы з прымяненнем відэазапісу, дапытаныя сваякі і суседзі. Прызначаны комплекс судовых экспертыз. Таксама высвятляюцца прычыны і ўмовы, якія спрыялі ўчыненню злачынства.
Другое забойства — 47-гадовай брастаўчанкі — адбылося ўвечары 19 ліпеня. Паведамленне аб яе смерці паступіла ад 19-гадовага сына. Участковаму інспектару міліцыі, які прыбыў па адрасе, ён сказаў, што маці здзейсніла суіцыд з дапамогай рэменя.
У ходзе правядзення судова-медыцынскай экспертызы былі атрыманы дадзеныя аб тым, што гібель наступіла ў выніку асфіксіі, аднак насіла крымінальны характар. У рамках разбору малады чалавек прызнаўся, што задушыў жанчыну падчас сваркі. 24 ліпеня ён быў змешчаны пад варту. Расследаванне крымінальнай справы працягваецца.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 25 ліпеня 2017
Мінск, 25 ліпеня 2017
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/621/40166
Текущая дата: 17.11.2024