Белорусский портал в Казахстане

Курсы долара ЗША і еўра выраслі на таргах БВФБ



На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 31 ліпеня беларускі рубель аслабеў да еўра і долара ЗША.

Паводле вынікаў таргоў курс еўра вырас на 0,0116 рубля (0,51%) і склаў 2,2816 рубля.

Курс долара павялічыўся на 0,0046 рубля (0,17%) да 1,9442 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,0239 рубля (0,73%) і склаў 3,2371 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Сёння раніцай ф`ючарсы на нафту гатунку Brent падняліся на 0,6% да 52,82 долара за бараль. Ф`ючарсы на амерыканскую нафту WTI таргаваліся блізу 49,87 долара за бараль, што на 0,3% вышэй за папярэдняе закрыццё.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс ЦБ, павысіўся на 51,97 капейкі і склаў 60,0633 рубля.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 31 ліпеня 2017

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/621/40214
Текущая дата: 17.11.2024