Белорусский портал в Казахстане

У офісе гомельскага філіяла Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны 5 лютага пачаў дзейнічаць Цэнтр беларускай мовы



Яго адкрыццё было прымеркавана да старту другога сезона гуртка гутарковай беларускай мовы "Лемантар".

У новым цэнтры плануецца праводзіць сустрэчы і мерапрыемствы па пытаннях беларускай культуры, гісторыі і сучаснасці, заняткі дзіцячага гуртка "Мова дзяцей", кінапрагляды. Таксама будзе працаваць бібліятэка і куток настольных гульняў.

Пры цэнтры арганізавана гарачая тэлефонная лінія па пытаннях абароны правоў беларускамоўных грамадзян.

БелаПАН, 6 лютага 2017

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/622/38591
Текущая дата: 29.09.2024