Белорусский портал в Казахстане

Памятны знак "Беларусам свету" плануецца ўстанавіць у Мінску



Памятны знак, як чакаецца, будзе ўстаноўлены да сёмага з`езда беларусаў свету, які пройдзе летам бягучага года.

Аб гэтым паведаміў намеснік старшыні савета Беларускага фонду культуры Тадэвуш Стружэцкі на прэс-канферэнцыі на тэму "Беларускі фонд культуры: 30 гадоў пошукаў, знаходак, расчараванняў".  

Цяпер гарадскія ўлады вызначаюць месца, дзе будзе ўстаноўлены знак. Тадэвуш Стружэцкі дадаў, што праводзіцца вялікая работа па падтрымцы беларусаў замежжа.

У мінулым годзе прайшлі сустрэчы з беларусамі ў Польшчы, у гэтым годзе плануюцца сустрэчы з беларусамі Літвы.

8 лютага 2017, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/622/38613
Текущая дата: 29.09.2024