Аб гэтым паведамляе МУС Беларусі.
17 ліпеня ў Валожынскім раёне пачынае працу летні моладзевы лагер "Вывучай. Дзейнічай. Падзяліся". Адкрыццё лагера прымеркаванае да Сусветнага дня барацьбы з гандлем людзьмі, які адзначаецца 30 ліпеня.
У цырымоніі адкрыцця возьмуць удзел прадстаўнікі Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі, Міжнароднай арганізацыі па міграцыі, ЮНЭЙДС, ЮНІСЕФ, ПРААН, іншых агенцтваў ААН і Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці.
Мэта летняга моладзевага лагера — навучыць будучых лідараў думкі, якія ў далейшым змогуць данесці веды да сваіх аднагодкаў і натхніць іх зрабіць свой унёсак у барацьбу з трафікінгам.
На працягу пяці дзён 18 актыўных маладых людзей з розных рэгіёнаў Беларусі ў гульнёвай і інтэрактыўнай форме будуць абмяркоўваць пытанні бяспечнай міграцыі і процідзеяння гандлю людзьмі. Не застануцца без увагі тэмы гендарнай роўнасці, ВІЧ/СНІД, хатняга насілля.
Акрамя таго, удзельнікі змогуць палепшыць свае камунікатыўныя і лідарскія навыкі, пройдуць навучанне ў "Школе відэаблогера" і "Майстэрні сацыяльнага кіно", павысяць кампетэнтнасць у сферы інтэрнэт-бяспекі.
Авалодваць новымі ведамі і ўменнямі хлопцам дапамогуць запрошаныя эксперты і трэнеры па пытаннях міграцыі, процідзеяння гандлю людзьмі, прафесійнага развіцця, прадстаўнікі паспяховых кампаній і грамадскіх арганізацый, а таксама медыйныя персоны.
Ініцыятыва з`яўляецца працягам інфармацыйнай кампаніі "МАМ-ІКС: Спыні гандаль людзьмі", якая была запушчаная ў Беларусі ў 2016 годзе напярэдадні Сусветнага дня барацьбы з гандлем людзьмі.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 17 ліпеня 2017
Мінск, 17 ліпеня 2017
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/623/40046
Текущая дата: 17.11.2024