Супрацоўнікі мытні "Мінск-2" і Мінскай рэгіянальнай мытні спынілі тры спробы незаконнай перасылкі на адрас аднаго атрымальніка 600 таблетак, якія змяшчаюць псіхатропнае рэчыва.
Як паведамілі ў Дзяржаўным мытным камітэце Беларусі, пры правядзенні мытнага кантролю ў міжнародных паштовых адпраўленнях, два з якіх былі з Індыі, а яшчэ адно — з Германіі, на адрас жыхара Мінска мытнікі выявілі незадэклараваныя таблеткі Modalert 200. Эксперты мытнай лабараторыі і Дзяржкамітэта судовых экспертыз ўстанавілі , што гэты лекавы прэпарат утрымлівае небяспечнае псіхатропнае рэчыва мадафініл.
Як паказалі далейшыя праверачныя мерапрыемствы, урачэбнае прызначэнне для спажывання гэтага прэпарата ў атрымальніка адпраўлення адсутнічала. Патлумачыць мэту набыцця таблетак мінчанін адмовіўся.
Па фактах незаконнага перамяшчэння праз мытную мяжу ЕАЭС лекавых прэпаратаў, якія змяшчаюць псіхатропнае рэчыва, мытняй "Мінск-2" і Мінскай рэгіянальнай мытняй распачаты справы ў адпаведнасці з ч. 2 арт. 328-1 КК.
Паводле дадзеных ДМК, усяго ў першым паўгоддзі 2017 года беларускімі мытнікамі спынена 215 фактаў кантрабанды наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх прэкурсораў праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 12 ліпеня 2017
Мінск, 12 ліпеня 2017
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/625/39974
Текущая дата: 17.11.2024