Белорусский портал в Казахстане

Рэканструкцыю кавалерыйскага бою 1812 года пакажуць ля Мірскага замка



Таксама для гасцей фестывалю будуць арганізаваны майстар-класы па танцах, выставы-кірмашу майстроў народных промыслаў і рамёстваў.

Пад сценамі Мірскага замка адбудзецца Першы міжнародны ваенна-гістарычны фестываль "Мір-2017", паведамілі Sputnik у прэс-службе замкавага комплекса.

"Праграма фестывалю даволі насычаная, асабліва яна прыйдзецца па душы рамантыкам і аматарам гістарычнай і ваеннай рэканструкцыі. У 10.30 пачнецца парад і мемарыяльная цырымонія, якія будуць доўжыцца да 12.00. У 12.30 ўдзельнікаў чакае захапляльнае відовішча — рэканструкцыя фрагмента першага кавалерыйскага бою, які адбыўся ў ліпені 1812 г. паміж Рускай Імператарскай Арміяй і Вялікай Арміяй Напалеона недалёка ад Мірскага замка", — распавялі арганізатары.

Таксама для гасцей фестывалю будуць арганізаваны майстар-класы па танцах, выставы-кірмашу майстроў народных промыслаў і рамёстваў, інтэрактыўныя тэматычныя пляцоўкі для дарослых і дзяцей.

Дзе: Мірскі замак
Калі: 9 ліпеня, пачатак а 10 гадзіне
Кошт: 10 рублёў

Мінск, 27 чэрвеня 2017
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/628/39798
Текущая дата: 17.11.2024