Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе МЗС.
Чарговы раўнд перамоў па пагадненнях аб спрашчэнні візавага рэжыму і аб рэадмісіі паміж Беларуссю і Еўрасаюзам праходзіць сёння ў Мінску.
На перамовах па пагадненні аб спрашчэнні візавага рэжыму кіраўніком беларускай дэлегацыі з`яўляецца начальнік галоўнага консульскага ўпраўлення МЗС Ігар Фісенка,
Дэлегацыяй, якая ўдзельнічае ў перамовах па пагадненні аб рэадмісіі, кіруе начальнік дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў Аляксей Бягун, адзначылі ў прэс-службе МУС.
У прэс-службе ЕС не сталі паведамляць, хто ўзначальвае дэлегацыі з боку Еўрасаюза, адзначыўшы толькі, што перамовы праходзяць на экспертным узроўні.
"Перамовы, якія былі пачатыя ў студзені 2014 года, усё яшчэ працягваюцца, і мы не можам даць больш падрабязную інфармацыю на гэтым этапе", — адзначылі ў прэс-службе.
"Перамовы, якія былі пачатыя ў студзені 2014 года, усё яшчэ працягваюцца, і мы не можам даць больш падрабязную інфармацыю на гэтым этапе", — адзначылі ў прэс-службе.
1 чэрвеня на брыфінгу ў Мінску прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык, каментуючы ход перамоў, сказаў, што ў пытанні спрашчэння візавага рэжыму з ЕС часовай перашкодай застаюцца прэтэнзіі да бяспекі беларускіх дыпламатычных пашпартоў. Ён падкрэсліў, што МЗС адказнае за ход перамоў аб візавым пагадненні.
"Спіс няўзгодненых пытанняў тут кароткі, але ён ёсць — гэта прэтэнзіі Еўрасаюза да бяспекі беларускіх дыпламатычных пашпартоў, — сказаў Мірончык. — Першапачаткова такой праблемы нашы еўрапейскія калегі не акрэслівалі. Прэтэнзіі нам былі выстаўленыя толькі ў красавіку 2015 года, незадоўга да саміту Усходняга партнёрства ў Рызе, на якім Беларусь фактычна была гатовая парафіяваць пагадненне".

Паводле слоў Мірончыка, беларускі бок не драматызуе сітуацыю. "Ужо было анансавана, што да канца 2018 года ў нашай краіне пачнуць выпускаць біяметрычныя пашпарты, якія будуць адпавядаць самым высокім патрабаванням бяспекі. Дыпламатычныя пашпарты стануць біяметрычнымі адначасова з агульнаграмадзянскімі, там толькі колер вокладкі іншы. Такім чынам, гэтая прэтэнзія з`яўляецца часовай і будзе знятая", — сказаў ён.
Пры гэтым Мірончык адзначыў, што жорсткім патрабаваннем ЕС з`яўляецца падпісанне пагаднення аб спрашчэнні візавага рэжыму ва ўвязцы з пагадненнем аб рэадмісіі.
Восенню мінулага года Алена Купчына, якая займала тады пасаду намесніка міністра замежных спраў, паведаміла журналістам, што беларускі бок хоча атрымаць трохгадовы пераходны перыяд для імплементацыі палажэнняў пагаднення аб рэадмісіі. Такі тэрмін даваўся іншым краінам, з якімі ЕС заключаў такія пагадненні, у тым ліку Расіі, Украіне і Турцыі. Паводле слоў Купчыной, ЕС не гатовы даць Беларусі такую адтэрміноўку.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 20 чэрвеня 2017
Мінск, 20 чэрвеня 2017
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/629/39723
Текущая дата: 17.11.2024