Гэты дзень з`яўляецца трынаццатым па грыгарыянскім календары, а да канца года засталося 353 дні.
Якія падзеі адбыліся 13 студзеня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 13 студзеня
У 1819 годзе Расія ўвяла дзяржаўную манаполію на продаж спіртнога.
Хто нарадзіўся 13 студзеня
1893 год: Хаім Суцін, французскі мастак-экспрэсіяніст беларускага паходжання.
Таксама сёння нарадзіўся брытанскі кінаакцёр Арланда Блум.
13 студзеня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святой Меланіі Малодшай.
У народзе 13 студзеня называюць Шчодры вечар або Васільева каляда. Па старым стылі гэта было пярэдадне Новага году – Васільева дня. У гэты дзень багата накрывалі сталы – адсюль і прымаўка: "Як на Маланніна вяселле". Перад Старым Новым годам таксама хадзілі калядоўшчыкі, або, як іх яшчэ называлі, шчадроўшчыкі.
Калі ў гэты дзень было цёплае надвор`е, лічылася, што лета будзе дажджыстае. Затое холад і шэрань прадракалі багаты ўраджай.
Sputnik, 13 студзеня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/63/72135
Текущая дата: 16.11.2024