Гэты дзень з`яўляецца шаснаццатым па грыгарыянскім календары, а да канца года засталося 350 дзён.
Якія падзеі адбыліся 16 студзеня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 16 студзеня
У 1921 годзе быў падпісаны саюзны дагавор паміж БССР і РСФСР.
У 1963 годзе Мікіта Хрушчоў абвясціў аб тым, што СССР мае вадародную бомбу.
Хто нарадзіўся 16 студзеня
1919 год: Уладзімір Алоўнікаў, беларускі кампазітар.
1940 год: Іван Лагвіновіч, беларускі паэт.
Таксама сёння нарадзіліся савецкі акцёр Васіль Ланавы і амерыканская актрыса Этэль Мерман.
16 студзеня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святога пакутніка Гордзія.
У гэты дзень у вёсках пільнавалі хлеў ад ведзьмаў, якія, па павер`і, маглі скрасці ў кароў малако і нават замарыць жывёлу да смерці. У гэтым гаспадарам дапамагаў дамавік або хлеўнік. Для яго пакідалі ў хляве нешта смачнае.
Калі сёння воблачна, хутка будзе завіруха. Шэрань на дрэвах прадракае яснае і сухое надвор`е.
Sputnik, 16 студзеня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/63/72156
Текущая дата: 16.11.2024