Белорусский портал в Казахстане

Фестываль "Мiнск старажытны" будзе праходзіць штогод



У 2015 годзе арганізатары распачалі фестываль "Мінск старажытны" у 11 гадзін 07 хвілін, бо 1067 - год першага згадвання горада Мінска ў летапісах.

Фестываль "Мiнск старажытны" будзе праходзіць штогод.

Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета міністраў ад 27 студзеня №79, якая ўступае ў сілу з 3 лютага 2017 года.

Да гэтага ён праходзіў адзін раз у два гады. Апошні адбыўся  у верасні 2015 года і быў прымеркаваны да святкавання дня горада Мінска. Члены клубаў гістарычнай рэканструкцыі з Беларусі, Расіі, Украіны падрыхтавалі для гледачоў конны рыцарскі турнір, спаборніцтвы лучнікаў і арбалетчыкаў, рэканструкцыю ваенных дзеянняў 1812 года, Першай і Другой сусветных войнаў, штурм замка.

Фестываль заўсёды праходзіць відовішчна і вельмі падабаецца мінчанам і гасцям. Ужо зараз ідзе актыўная падрыхтоўка да фестывалю 2017 года, які таксама пройдзе ў верасні падчас святкавання Мінскам дзён горада. Ну а тым, хто не хоча чакаць так доўга, могуць папрысутнічаць на іншых фестывалях рыцарскіх клубаў. Самы бліжэйшы з якіх — "Фестываль чатырох эпох" — запланаваны на 20 мая.

Sputnik
Мінск, 1 лютага 2017 


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/647/38565
Текущая дата: 17.11.2024