Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў сістэмы сацыяльнай абароны з прафесійным святам - Днём работнікаў сацыяльнай абароны



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Ад вашай штодзённай дзейнасці ў многім залежыць дабрабыт грамадзян Беларусі. Дзяржаўная падтрымка сем`яў з дзецьмі, садзейнічанне занятасці, стварэнне бяспечных умоў працы, сацыяльнае і пенсійнае забеспячэнне - гэта далёка не поўны пералік задач, што выконваюцца вамі", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што дзякуючы прафесіяналізму і адказнасці работнікаў гэтай сферы сучасная сістэма сацыяльнай абароны актыўна развіваецца і ўдасканальваецца. "Ваша добрасумленная і самаадданая работа, уменне суперажываць і імкненне дапамагаць бліжняму захоўваюць веру ў ідэалы дабра і справядлівасці", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў ветэранам і работнікам сістэмы працы і сацыяльнай абароны моцнага здароўя, міру, шчасця і поспехаў у стваральнай дзейнасці на карысць роднай Беларусі.

5 студзеня 2017, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/650/38355
Текущая дата: 17.11.2024