Белорусский портал в Казахстане

У навагоднюю ноч у месцах правядзення масавых мерапрыемстваў надзвычайных здарэнняў, грубых парушэнняў грамадскага парадку і злачынстваў не зафіксавана



Пра гэта заявіў начальнік упраўлення аховы правапарадку МУС Беларусі Дзмітрый Кур`ян.

Відэа размешчана на сайце Міністэрства ўнутраных спраў.

Паводле інфармацыі МУС, у навагоднюю ноч на тэрыторыі краіны адбылося звыш 1.800 святочных мерапрыемстваў.

"З мэтай забеспячэння правапарадку і грамадскай бяспекі асабісты склад органаў унутраных спраў традыцыйна быў пераведзены на ўзмоцнены варыянт нясення службы. Таксама ўжываліся дадатковыя меры бяспекі. У месцах правядзення масавых гулянняў быў арганізаваны прапускны рэжым, ажыццяўлялася правядзенне надглядных мерапрыемстваў, змянялася схема руху аўтатранспарту", — сказаў Кур`ян.

Ён адзначыў, што "грамадзяне з разуменнем паставіліся да прыманых органамі ўнутраных спраў дадатковых мераў бяспекі".

"Аператыўная абстаноўка ў рэспубліцы працягвае заставацца стабільнай і кантраляванай з боку органаў унутраных спраў", — заявіў прадстаўнік МУС.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 2 студзеня 2017

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/651/38276
Текущая дата: 17.11.2024