Белорусский портал в Казахстане

Беларускі рубель умацаваўся да трох асноўных валют



На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 22 снежня 2016 года беларускі рубель умацаваўся да долара, еўра і расійскага рубля.

Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0016 рубля (0,08%) да 2,0356 рубля.

Курс долара знізіўся на 0,0081 рубля (0,41%) і склаў 1,9496 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,0025 рубля (0,08%) і склаў 3,2015 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, доля долара ЗША — 30% і еўра — 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Цэны на нафту крыху знізіліся ў ходзе ранішніх таргоў у чацвер і знаходзяцца на ўзроўні 54 долараў за бараль Brent.

Расійскі рубель умацаваўся на таргах чацвярга напярэдадні піка снежаньскіх падатковых выплат і на фоне запаволенага зніжэння нафты. Сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 чацвярга знізіўся на 24,51 капейкі, склаўшы 60,8641 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 22 снежня 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/653/38082
Текущая дата: 17.11.2024