21 снежня камандаванне ВПС і войск ППА адзначыць пятнаццацігадовы юбілей.
Не так даўно на вуліцы Якуба Коласа ў Мінску з’явілася незвычайная кампазіцыя. На тэрыторыі камандавання Ваенна-паветраных сіл і войск проціпаветранай абароны былі ўсталяваны макеты асноўных узораў узбраення радыётэхнічных войскаў, зенітных ракетных войскаў і авіяцыі. Яны сімвалізуюць адзінства гэтых родаў войскаў у забеспячэнні мірнага неба над Беларуссю. На чале кампазіцыі – легендарны савецкі знішчальнік МіГ-29.
Бартавы нумар самалёта – 15. І гэта сімвалічна, бо 21 снежня камандаванне ВПС і войск ППА адзначыць пятнаццацігадовы юбілей. А напярэдадні гэтай даты Міністр абароны Беларусі генерал-лейтэнант Андрэй Раўкоў уручыў яму Баявы сцяг.
- Гэта сімвал доблесці і гонару, сведчанне таго, што абаронцы нашай краіны свой доўг выканалі, - гаворыць Андрэй Раўкоў. – За гэты час ваенна-паветраныя сілы і войскі проціпаветранай абароны прайшлі вялікі шлях няспыннага развіцця. Увагу да пытанняў іх мадэрнізацыі і пераўзбраення знаходзіцца ў нас на дзяржаўным узроўні.
Летась і сёлета былі закуплены па чатыры вучэбна-баявыя самалёты Як-130, якія на сённяшні дзень выканалі практычна ўвесь спектр магчымых задач. Да таго ж закуплена першая партыя з шасці верталётаў Мі-8МТВ-5. У маі наступнага года будзе завершана выкананне гэтага кантракту з расійскімі вытворцамі. Такім чынам, мы атрымаем паўнавартасную новую лётную эскадрыллю, здольную вырашаць вельмі сур`ёзныя задачы па абароне краіны.
Што да зенітных ракетных войскаў, то ўжо пастаўленыя на баявое дзяжурства комплексы С-300, якія былі бясплатна атрыманы з Расіі і адрамантаваны за ўласныя сродкі. Таксама закуплена чацвёртая батарэя ЗРК "Тор-М2".

Напрыканцы ўрачыстай цырымоніі Андрэй Раўкоў і камандуючы ВВС і войскамі ППА генерал-маёр Алег Двігалеў адкрылі памятную дошку на пастаменце памятнага знака. На ёй выбіты надпіс “Народ Беларусі даверыў нам мірнае неба!”.
Аўтар: Валяр`ян Шкленнік
Звязда, 17 снежня 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/654/38024
Текущая дата: 17.11.2024