Белорусский портал в Казахстане

Нацбанк Беларусі выпусціў у абарачэнне адчаканеныя ў Літве манеты "Шлях Скарыны. Венецыя"



Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў выступае кант па акружнасці. Бакавая паверхня манет з насечкай.

Нацыянальны банк Беларусі 14 снежня выпусціў у абарачэнне памятныя манеты "Шлях Скарыны. Венецыя" серыі "Шлях Скарыны": срэбную — наміналам 20 рублёў, масай 33,62 г, дыяметрам 50 мм, пробай сплаву 925, накладам 2.000 штук; медна-нікелевую — наміналам 1 рубель, масай 19,50 г, дыяметрам 37 мм, накладам 3.000 штук.

Аверс: уверсе — рэльефная выява дзяржаўнага герба Беларусі, пад ім надпіс: РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ; у цэнтры — гравюра з тытульнага ліста "Кнігі Cвятога прарока Божага Данііла", выдадзенай Скарынам; злева і справа — дэкаратыўны арнамент, у поле якога ўпісаны: злева — год чаканкі, справа — проба сплаву (на срэбнай); унізе ў цэнтры — намінал: 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай).

Рэверс: у цэнтры на фоне віду Венецыі з гравюры XV стагоддзя, дэкараванай раслінным арнаментам, выява льва, які абапіраецца на разгорнутую кнігу; справа і злева ад яго — знакі з гравюр Скарыны; пад кампазіцыяй надпіс: ВЕНЕЦЫЯ; у верхняй частцы — надпіс па крузе: ШЛЯХ СКАРЫНЫ.

Манеты адчаканеныя ў ЗАТ "Літоўскі манетны двор".

"Выпушчаныя ў абарачэнне манеты з`яўляюцца законным плацежным сродкам Рэспублікі Беларусь, абавязковым да прыёму па намінальным кошце пры ўсіх відах плацяжоў без усялякіх абмежаванняў", — падкрэсліваецца ў паведамленні Нацбанка.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 14 снежня 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/655/37977
Текущая дата: 16.11.2024