Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі 16 снежня ў першым чытанні праект закона "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у закон "Аб дзяржаўных дапамогах сем`ям, якія выхоўваюць дзяцей".
Прадстаўляючы законапраект парламентарыям, намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Аляксандр Румак расказаў, што ў Беларусі плануецца прадаставіць права сем`ям, у якіх бацькі з`яўляюцца інвалідамі І або ІІ групы, або адзін з бацькоў з`яўляецца інвалідам І групы, а другі ажыццяўляе яго догляд, атрымліваць дапамогу на дзяцей старэйшых за 3 гады да дасягнення імі 18-гадовага ўзросту без уліку таго, што дзеці вучацца ў навучальных установах на бясплатнай аснове.
Цяпер заканадаўствам вызначана, што сем`і, дзе бацькі з`яўляюцца інвалідамі, пазбаўляюцца права на дапамогу пры паступленні дзіцяці ў ПТВ, ССНУ або ВНУ на бюджэт. Атрыманне дапамогі таксама спыняецца пасля дасягнення дзіцем 16 гадоў, калі яно не вучыцца ў навучальнай установе.
Яшчэ адно новаўвядзенне датычыцца прадастаўлення права маці (мачасе), бацьку (айчыму), усынавіцелю (удачарыцелю), апекуну або папячыцелю, калі яны ажыццяўляюць догляд дзяцей-інвалідаў да дасягнення імі 18-гадовага ўзросту, працаваць на ўмовах няпоўнай занятасці, у тым ліку выконваць работу дома, і атрымліваць дапамогу па доглядзе дзіцяці-інваліда.
Гэта права будзе захоўвацца ў выпадку атрымання бацькамі пенсіі або штомесячнай страхавой выплаты. Прапануецца таксама павысіць памер дапамогі па доглядзе дзіцяці-інваліда, якому ўстаноўлена трэцяя або чацвёртая ступень страты здароўя (са 100 працэнтаў да 120 працэнтаў БПМ).
Гэта значыць памер дапамогі павышаецца на 20 працэнтаў ад найбольшай велічыні бюджэту пражытачнага мінімуму. Цяпер прадугледжана толькі стапрацэнтная выплата.
Акрамя таго, прапануецца ўстанавіць права на дапамогі па цяжарнасці і родах жанчынам, якія становцца на ўлік да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці не толькі ў дзяржаўных арганізацыях, але і ў прыватных арганізацыях аховы здароўя.
У сваю чаргу намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і моладзевай палітыцы Валянціна Курсевіч адзначыла, што карэкціроўка закона выклікана неабходнасцю абараніць сацыяльна слабаабароненыя слаі насельніцтва, у прыватнасці людзей, якія атрымліваюць у мінімальным памеры дапамогі па цяжарнасці і родах, а таксама сем`і, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў ва ўзросце да 18 гадоў.
Акрамя таго, парламентарыі прынялі ў першым чытанні папраўкі ў закон аб сацыяльным абслугоўванні, які прызначаны спрасціць працэдуру размяшчэння дзяржаўнага сацыяльнага заказу і правядзення конкурсу на яго выкананне.
16 снежня 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/655/38012
Текущая дата: 16.11.2024