Белорусский портал в Казахстане

Курс долара ЗША знізіўся на фоне прыкметнага падаражання расійскага рубля



На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 8 снежня 2016 года беларускі рубель умацаваўся да долара, знізіўся да еўра і расійскага рубля.

Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0042 рубля (0,2%) да 2,1262 рубля.

Курс долара знізіўся на 0,0043 рубля (0,22%) і склаў 1,9746 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0201 рубля (0,65%) і склаў 3,1155 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, доля долара ЗША — 30% і еўра — 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Зараз бараль Brent з мінімальнымі зменамі таргуецца паблізу адзнакі 53 долара за бараль.

Расія напярэдадні прадала 19,5% акцый найбуйнейшай нафтавай кампаніі "Раснефць" кансорцыуму швейцарскага трэйдара Glencore і суверэннага фонду Катара за 10,5 млрд еўра.

На гэтым фоне сярэдняўзважаны курс долара да расійскага рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 чацвярга знізіўся на 52,13 капейкі, склаўшы 63,3901 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 8 снежня 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/656/37953
Текущая дата: 16.11.2024