У Горадні адзначаецца 430-я гадавіна з часу сьмерці караля польскага і вялікага князя літоўскага Стэфана Баторыя, вядомага таксама як Сьцяпан Батура — паводле старабеларускай традыцыі. З гэтай нагоды ў Горадню прыехала з Польшчы гусарская харугва імя Станіслава Жалкеўскага.
Арганізатарам выступіў гарадзенскі гісторыка-археалягічны музэй, што разьмяшаецца ў былых каралеўскіх замках — Новым і Старым.
Дырэктар музэю Юры Кітурка паведаміў, што палякі самі выказалі жаданьне прыехаць. Яны зьвярнуліся ў беларускі цэнтар культуры ў Варшаве. Ім дапамаглі зьвязацца з уладамі ў Горадні і з музэем. Палякам дапамаглі тэхнічна — атрымаць усе дазволы і сустрэлі іх на мяжы. Міліцыя выдала дазвол, усё ў парадку, падсумаваў дырэктар музэю. Як-ніяк, але госьці прыбылі ўзброеныя, хоць шаблі мелі і несапраўдныя.
Дырэктар музэю Юры Кітурка паведаміў, што палякі самі выказалі жаданьне прыехаць. Яны зьвярнуліся ў беларускі цэнтар культуры ў Варшаве. Ім дапамаглі зьвязацца з уладамі ў Горадні і з музэем. Палякам дапамаглі тэхнічна — атрымаць усе дазволы і сустрэлі іх на мяжы. Міліцыя выдала дазвол, усё ў парадку, падсумаваў дырэктар музэю. Як-ніяк, але госьці прыбылі ўзброеныя, хоць шаблі мелі і несапраўдныя.
Удзельнікі харугвы з розных гарадоў Польшчы, меўся быць і чэх, а таксама хацеў прыехаць адзін румын, растлумачыў Юры Кітурка. Гэта людзі, якія цікавяцца гусарамі часоў Стэфана Баторыя. Яны выступаюць як рыцарскі клюб, езьдзяць на мерапрыемствы, дзе праводзяцца гістарычныя рэканструкцыі.
На адкрыцьці Юры Кітурка нагадаў, што Стэфан Баторы быў адным з самых магутных каралёў Рэчы Паспалітай. Кіраваў дзесяць год — з 1576 году. Памёр у Старым каралеўскім замку ў Горадні ў сьнежні 1586-га. У Горадню ён прыехаў у 1579-м, яму тут спадабалася і ён вырашыў, што горад стане ягонай сталіцай, сказаў Юры Кітурка: "І сапраўды, калі ён ня быў на вайне, амаль увесь час праводзіў у Горадні. А ў апошні год свайго жыцьця ён адсюль амаль нікуды не выяжджаў. Напачатку сьнежня паехаў на паляваньне і моцна прастудзіўся. Прахварэў два тыдні і памёр. Рэч Паспалітая страціла ў ягонай асобе аднаго з самых вялікіх сваіх кіраўнікоў.
Прысутных прывітаў генэральны консул Рэспублікі Польшча ў Горадні Яраслаў Ксёнжэк, а за ім ганаровы консул Вугоршчыны ў Берасьці Сяргей Нядбайлаў.
Юры Кітурка зачытаў на беларускай мове прывітаньне ад мэра гораду Шымлеў-Сыльванэй у Румыніі, дзе нарадзіўся Стэфан Баторы. Сёлета ў гэтым горадзе адбыліся першыя дні Стэфана Баторыя, на якія выяжджала гусарская харугва Жалкеўскага. У наступным годзе ў верасьні сьвята будзе праводзіцца зноў.
Польскія гусары паводзіліся вельмі прыязна, паказвалі зброю. Асабліва шмат ахвотных сфатаграфавацца зь імі было сярод школьнікаў. Гусары паказалі двубоі на шаблях.
Радыё Свабода, 3 сьнежня 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/657/37843
Текущая дата: 16.11.2024