На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 25 лістапада 2016 года беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША, аслабеў — да еўра і расійскага рубля.
Паводле вынікаў таргоў курс еўра вырас на 0,0099 рубля (0,48%) да 2,0804 рубля.
Курс долара знізіўся на 0,0011 рубля (0,06%) і склаў 1,9636 рубля.
Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0016 рубля (0,05%) і склаў 3,0426 беларускага рубля за 100 расійскіх.
У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША — 30%, еўра — 20%.
Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Раніцай у пятніцу, 25 лістапада, цана на нафту маркі Brent вагаецца ў раёне 49 долараў за бараль.
У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўстанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 пятніцы знізіўся на 1,05 капейкі, склаўшы 64,6174 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 25 лістапада 2016
Мінск, 25 лістапада 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/659/37719
Текущая дата: 16.11.2024