Гэты дзень з`яўляецца трыста шэсцьдзесят трэцім па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 2 дні.
Якія падзеі адбыліся 29 снежня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 29 снежня
У 1967 годзе Дж.-А. Уілер упершыню ўжыў у публічнай лекцыі тэрмін "чорная дзірка".
Хто нарадзіўся 29 снежня
1842 год: Восіп Лунц, беларускі ўрач і навуковец.
1956 год: Мікалай Андрэеў, рэжысёр Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек.
Таксама сёння нарадзіліся расійскі архітэктар італьянскага паходжання Карл Росі і амерыканскі акцёр Джуд Лоу.
29 снежня ў народным календары
Сёння Праваслаўная царква ўспамінае аднаго з апошніх старазапаветных прарокаў Агея.
У народзе казалі: "Прарок Агей зямлю шэранню пакрывае".
Лічылася, што Агей змагаецца за чысціню чалавечай душы.
Лічылася, што Агей змагаецца за чысціню чалавечай душы.
Якое надвор`е на Агея, такі будзе і красавік. Мароз у гэты дзень будзе трымацца да самага Вадохрышча. Непагадзь прадракае халодную зіму.
Sputnik, 29 снежня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/66/71960
Текущая дата: 17.11.2024