На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 21 лістапада 2016 года беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША і еўра, аслабеў — да расійскага рубля.
Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0072 рубля (0,35%) да 2,0661 рубля.
Курс долара знізіўся на 0,0112 рубля (0,57%) і склаў 1,946 рубля.
Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0164 рубля (0,55%) і склаў 3,0239 беларускага рубля за 100 расійскіх.
У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якой удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША — 30%, еўра — 20%.
Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Цэны на нафту, якія выраслі па выніках папярэдняга тыдня амаль на 5%, працягваюць павялічвацца ў панядзелак, 21 лістапада, на фоне заяў Ірана, Ірака і іншых нафтаздабываючых дзяржаў пра абмежаванне здабычы. Студзеньскія ф`ючэрсы на нафту маркі Brent на лонданскай біржы ICE Futures раніцай выраслі на 1,34% да 47,48 долара за барэль.
У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс ЦБ, на 11.30 панядзелка знізіўся на 74,43 капейкі, склаўшы 64,3580 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 21 лістапада 2016
Мінск, 21 лістапада 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/660/37656
Текущая дата: 16.11.2024