На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 15 лістапада курс долара ЗША і еўра нязначна знізіўся, расійскага рубля — вырас.
Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0011 рубля (0,05%) да 2,1109 рубля.
Курс долара знізіўся на 0,0005 рубля (0,03%) і склаў 1,9581 рубля.
Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0151 рубля (0,51%) і склаў 2,9879 беларускага рубля за 100 расійскіх.
У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША — 30%, еўра — 20%.
Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Сусветныя цэны на нафту ў аўторак днём працягваюць расці дзякуючы чаканням скарачэння вытворчасці з боку амерыканскага сланцавага сектара і аднаўленню аптымізму ў дачыненні да рэалізацыі пагаднення АПЕК аб абмежаванні здабычы, паведамляюць СМІ. Так, кошт студзеньскіх ф`ючарсаў на паўночнаморскую нафтавую сумесь маркі Brent вырас на 2,21% — да 45,42 долара за бараль.
Сярэдняўзважаны курс долара да расійскага рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі Маскоўскай біржы, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Центрабанка РФ, на 11.30 па маскоўскім часе 15 лістапада знізіўся на 30,43 капейкі, склаўшы 65,5548 рубля.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН
Мінск, 15 лістапада 2016
Мінск, 15 лістапада 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/661/37572
Текущая дата: 16.11.2024