Белорусский портал в Казахстане

Курс валют на 1 лістапада



Беларускі рубель умацаваўся да долара і расійскага рубля.

На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 1 лістапада 2016 года беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША і расійскага рубля, знізіўся — да еўра.

Паводле вынікаў таргоў курс еўра вырас на 0,0016 рубля (0,08%) да 2,0901 рубля.

Курс долара знізіўся на 0,0014 рубля (0,07%) і склаў 1,904 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,0006 рубля (0,02%) і склаў 3,0141 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім з 1 лістапада ўдзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША — 30%, еўра — 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Цэны на нафту спрабуюць стабілізавацца пасля таргоў панядзелка, калі падзенне склала амаль 3%. Сумесь маркі Brent зноў таргуецца блізу 49 долараў за бараль.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўстанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 аўторка знізіўся на 1,49 капейкі, склаўшы 63,2025 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 1 лістапада 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/662/37475
Текущая дата: 16.11.2024