Белорусский портал в Казахстане

Падчас пажару на малочна-таварнай ферме ў Салігорскім раёне былі эвакуяваныя 242 каровы



Аб гэтым паведамляе прэс-служба Мінскага абласнога ўпраўлення МНС.

242 каровы былі эвакуяваныя падчас пажару з малочна-таварнай фермы ААТ "Белслуч" у вёсцы Горка Салігорскага раёна.

Паведамленне аб пажары паступіла 5 лістапада ў 17.04. Цагляны будынак фермы плошчай 2.880 квадратных метраў быў пабудаваны ў 1970 годзе.

Агнём пашкоджаны 80 квадратных метраў шыфернага даху. Жывёлы былі эвакуяваныя работнікамі гаспадаркі яшчэ да прыбыцця падраздзяленняў МНС.

Пацярпелых няма. Прычына пажару высвятляецца.

Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 6 лістапада 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/662/37502
Текущая дата: 16.11.2024