Белорусский портал в Казахстане

Віншаванне Прэзідэнта з Вялікаднем



Хрысціянам Беларусі, якія святкуюць Вялікдзень 27 сакавіка 2016 года.

Дарагія суайчыннікі!

Віншую вас з Вялікаднем.

Вясенняе абуджэнне прыроды нагадвае нам аб вялікай падзеі для кожнага хрысціяніна — ва ўсе часы Уваскрэсенне Хрыстова з`яўляецца сімвалам надзеі і веры.

Велікодныя дні напоўнены ўрачыстасцю і святлом хрысціянскай любові. Вялікае свята зноў заклікае задумацца над сэнсам жыцця, усвядоміць высокае прызначэнне чалавека. Гэта час шчырай малітвы, добрых учынкаў і міласэрных спраў.

Няхай радасць Уваскрэсення спадарожнічае кожнаму верніку ў справе духоўнага ўдасканалення, садзейнічае творчым здабыткам, усебакова абнаўляе наша жыццё ў імя высокіх ідэалаў.

Ад усёй душы жадаю вам моцнага здароўя, цеплыні сямейнага ачага, міру і згоды, поспехаў у працоўнай дзейнасці.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка

Звязда, 27 саквіка 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/664/34897
Текущая дата: 02.06.2024