Белорусский портал в Казахстане

Памерла ўдава Уладзіміра Мулявіна Святлана Мулявіна-Пенкіна



Пайшла з жыцця савецкая акцёрка і ўдава заснавальніка ансамбля "Песняры" народнага артыста СССР Уладзіміра Мулявіна Святлана Мулявіна-Пенкіна.

Дакладная дата і прычына смерці пакуль не паведамляюцца.

Святлана Пенкіна нарадзілася ў 1951 годзе. Скончыла Мінскі тэатральна-мастацкі інстытут. Атрымала вядомасць дзякуючы ролям у такіх фільмах, як "Беражыце жанчын" (боцмана Вольгі) і "Блуканне па пакутах" (Роля Каці Булавінай). Роля ў апошняй карціне замацавала за ёй званне адной з самых прыгожых жанчын савецкага кіно.

У шлюб з Уладзімірам Мулявіным уступіла ў 1981 годзе, у пары нарадзіўся сын Валерый.

У маі 2002 года Уладзімір Мулявін трапіў у ДТЗ, а праз некалькі месяцаў памёр. З тых часоў Святлана Мулявіна-Пенкіна прысвяціла сябе захаванню памяці пра мужа: у Белдзяржфілармоніі створаны музей заснавальніка "Песняроў", дырэктарам якога яна і працавала.

Звязда, 21 кастрычніка 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/664/37351
Текущая дата: 16.11.2024