Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Беларусі не выключае магчымасці карэкціроўкі Канстытуцыі Беларусі ў адпаведнасці з патрабаваннямі часу



Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў 7 кастрычніка, выступаючы са зваротам да парламентарыяў.

Паводле слоў Прэзідэнта, тэмп жыцця настолькі высокі, што трэба пастаянна трымаць руку на пульсе і своечасова рэагаваць на ўсе змяненні, каб не адстаць.

"Свет імкліва мяняецца. Мы павінны адаптавацца да зменлівых умоў, каб не толькі не страціць занятыя намі нішы, але і знайсці новыя", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Ён не выключыў, што настаў час правесці і аналіз Асноўнага закона краіны.

"Паспрабуем падысці да гэтага пытання з розных бакоў. Акуратна, каб не зрабіць горш, - сказаў Прэзідэнт. - З`явіліся новыя праблемы, выклікі. Ды і час, напэўна, патрабуе чагосьці новага. І пачынаць трэба з галоўнага, калі мы адважымся на гэта. Нам трэба стварыць групу мудрацоў, юрыстаў, якія прааналізуюць Асноўны закон. І калі трэба будзе, мы на гэта пойдзем".

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў ролю парламента і ў рэалізацыі задач сацыяльна-эканамічнага развіцця, якія стаяць перад краінай. "Мы прынялі праграму на пяцігодку наперад. Мы яе павінны выканаць, чаго б гэта ні каштавала. Працуйце разам з урадам, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Калі ёсць праблема, трэба параіцца, прыходзьце, будзем размаўляць у любы час".

7 кастрычніка 2016, Мінск
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/666/37173
Текущая дата: 16.11.2024