Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі жыллё з дзяржпадтрымкай можа будавацца па цане не больш як $280 за квадратны метр



Аб гэтым 30 лістапада заявіў намеснік прэм`ер-міністра Анатоль Калінін.

Анатоль Калінін бачыць рэзервы для таго, каб знізіць затраты на будаўніцтва жылля з дзяржпадтрымкай і прапанаваць больш камфортныя ўмовы па кошце метра квадратнага.

На гэты момант кошт аднаго квадратнага метра жылля з дзяржпадтрымкай складае каля $340.

"Лічу, што мы здольны будаваць метр квадратны жылля з дзяржаўнай падтрымкай па цане не больш за $280 у эквіваленце", - сказаў віцэ-прэм`ер.

30 лістапада 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/666/37794
Текущая дата: 27.12.2024