Адпаведны ўказ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 13 кастрычніка.
Фінансаванне расходаў на павышэнне пенсій будзе ажыццяўляцца са сродкаў дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва. Дадатковыя расходы на гэтыя мэты са снежня складуць Br37,9 млн у месяц, праінфармавалі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
Згодна з указам нумар 364, з 1 снежня бягучага года будзе праведзена карэкціроўка сярэдняй заработнай платы работнікаў у рэспубліцы, што прымянялася пры папярэднім пераразліку пенсій, з павышэннем яе велічыні на 5,5 працэнта і будзе праведзены адпаведны пераразлік працоўных пенсій.
Паводле слоў спецыяліста, сярэдняя заработная плата, што прымянялася пры папярэднім пераразліку працоўных пенсій, склала Br593,47. Гэты паказчык з улікам індэксацыі на 5,5 працэнта складае Br626,11. Зыходзячы з гэтай велічыні, і будзе праведзены пераразлік працоўных пенсій з 1 снежня.
У выніку пераразліку са снежня 2016 года працоўныя пенсіі, паводле ацэнкі, павялічацца ў сярэднім на 5 працэнтаў. Сярэдняя пенсія ў намінальным выражэнні складзе Br298,19.
Пры гэтым памер павышэння пенсіі ў кожнага пенсіянера будзе залежаць ад індывідуальных параметраў стажу работы і велічыні заработку да звароту па пенсію, падкрэслілі ў міністэрстве. На ўліку ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароны знаходзіцца 2,6 млн атрымальнікаў пенсій.
30 лістапада 2016, Мінск
Алена Прус - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/666/37796
Текущая дата: 27.12.2024