Аб гэтым 25 лістапада на пасяджэнні Брэсцкага аблвыканкама заявіў намеснік прэм`ер-міністра Анатоль Калінін.
Будаўнічыя арганізацыі рэгіёна зменшылі аб`ёмы будаўніча-мантажных работ. Тэмп росту за студзень-верасень бягучага года склаў 77,9 працэнта да аналагічнага перыяду 2015 года. У тым ліку на сітуацыю паўплывала зніжэнне аб`ёмаў індывідуальнага жыллёвага будаўніцтва.
"Вы гаворыце, што дрэнна прадаецца жыллё. Так трэба зразумець фінансава-эканамічную сітуацыю, магчымасці грамадзян. Прадаць як мага даражэй - выгадна і будаўнікам, і вытворцам будматэрыялаў, але трэба арыентавацца на пакупніка, яго спажывецкія магчымасці. Я гэтага не бачу. Трэба сур`ёзна пераасэнсаваць гэта пытанне", - адзначыў Анатоль Калінін.
Ён падкрэсліў, што жыллё павінна быць эфектыўным, а яго кошт - даступным. Будаўніцтва аказвае асноўны адмоўны ўплыў на фарміраванне валавога рэгіянальнага прадукту (ВРП). У прыватнасці, не выконваецца заданне па росце аб`ёму падрадных работ, праведзеных уласнымі сіламі будаўнічых арганізацый.
"Адмоўны ўплыў на ВРП мы паступова зніжаем, ёсць дадатная дынаміка. У прыватнасці, мы актыўна працавалі па долевым будаўніцтве жылля. Яго аб`ём у параўнанні з мінулым годам павялічаны ў тры разы. Узведзена больш як 200 тыс. кв.м, калі раней будавалі 65-70 тыс. кв.м", - паведаміў старшыня камітэта па архітэктуры і будаўніцтве аблвыканкама Уладзімір Парашко.
Акрамя таго, за межамі вобласці было выканана больш за 20 працэнтаў ад агульнага аб`ёму падрадных работ. Больш як 1,7-1,9 тыс. будаўнікоў па вахтавым метадзе адначасова працуюць у іншых рэгіёнах рэспублікі і за мяжой.
Нягледзячы на некаторыя праблемы, якія існуюць у будаўнічым комплексе, Брэсцкая вобласць ужо выканала гадавое заданне па ўводзе ў эксплуатацыю жылых дамоў. За студзень-верасень пабудавана 543,1 тыс. кв.м для маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, з дзяржпадтрымкай - 206 тыс. кв.м.
25 лістапада 2016, Брэст
Аляўціна Чарнаволава - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/667/37716
Текущая дата: 27.12.2024