Белорусский портал в Казахстане

Уборка цукровых буракоў завяршылася ў Беларусі



Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Ураджай убраны з усіх палёў, дзе вырошчвалася культура, - у гэтым годзе пад цукровыя буракі было адведзена 94,3 тыс. га. Усяго накапана 4 222,5 тыс. т цукровых буракоў (у 2015 годзе на аналагічную дату - 3 313,8 тыс. т).

Сярэдняя ўраджайнасць склала 447,8 ц/га (у 2015-м - 337,2 ц/га). Самая высокая ўраджайнасць адзначана ў Гродзенскай вобласці (509,9 ц/га).

Цукрыстасць караняплодаў у сярэднім па рэспубліцы складае 17,3 працэнта супраць 16,6 працэнта ў 2015 годзе.

15 лістапада 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/669/37577
Текущая дата: 26.12.2024