Белорусский портал в Казахстане

Беларускі рубель умацаваўся да долара і еўра



На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 13 верасня 2016 года беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША і еўра, знізіўся да расійскага рубля.

Па выніках таргоў курс долара знізіўся на 0,0014 рубля (0,07%) і склаў 1,9563 рубля.

Курс еўра знізіўся на 0,0069 рубля (0,31%) да 2,1961 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,008 рубля (0,27%) і склаў 3,018 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 40%, а долі долара ЗША і еўра — 30% кожная.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Напярэдадні ў другой палове дня таргоў нафта змагла падняцца вышэй за 48 долараў за бараль, што ўмацавала рубель пад вечар да 64,7 рубля за долар.

У аўторак сярэдняўзважаны курс долара да расійскага рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 знізіўся на 24,37 капейкі, склаўшы 64,8102 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 13 верасня 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/670/36952
Текущая дата: 16.11.2024