Белорусский портал в Казахстане

Дзяржпадтрымка жыллёвага будаўніцтва прадугледжана праектам бюджэту на 2017 год



Пра гэта паведаміла 14 верасня на пасяджэнні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і моладзевай палітыцы намеснік старшыні камісіі Святлана Шылава.

"Дзяржаўную падтрымку жыллёвага будаўніцтва ў выглядзе льготнага крэдытавання плануецца ажыццяўляць у межах вяртання выдадзеных раней насельніцтву на гэтыя мэты крэдытаў у аб`ёме каля Br130 млн", - сказала яна.

Акрамя таго, для льготнага крэдытавання шматдзетных сем`яў, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў больш за тры гады, на ўмовах, устаноўленых указам нумар 13 ад 6 студзеня 2012 года, будуць задзейнічаны ўласныя сродкі ААБ "Беларусбанк" у суме Br54,6 млн з кампенсацыяй працэнтаў з рэспубліканскага бюджэту.

Дадаткова да гэтага на крэдытаванне жыллёвай праграмы могуць накіроўвацца ўласныя рэсурсы банкаў з кампенсацыяй па гэтых крэдытах 50 працэнтаў стаўкі рэфінансавання за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, прадугледжаных у агульнай суме Br319,2 млн.

14 верасня 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/670/36964
Текущая дата: 16.11.2024