Традыцыйная акцыя з нагоды дня памяці продкаў Дзяды прайшла 30 кастрычніка ў Мінску.
Акцыя была арганізаваная Кансерватыўна-хрысціянскай партыяй — БНФ і санкцыянаваная ўладамі. У шэсці ад гадзіннікавага завода "Прамень" да ўрочышча Курапаты — месца масавых пахаванняў ахвяр рэпрэсій — узялі ўдзел каля 200 чалавек.
11.10 На месцы збору — прыкладна 70 чалавек, каля двух дзясяткаў бел-чырвона-белых сцягоў і сцягоў з сімволікай КХП-БНФ. За тым, што адбываецца, назіраюць шматлікія супрацоўнікі міліцыі ў цывільным і АМАПа ў форме, вядзецца відэаздымка.
Непадалёк знаходзіцца інфармацыйная група ГУУС Мінгарвыканкама. На супрацьлеглым баку праспекта стаяць машыны суправаджэння — міліцыі, хуткай дапамогі. Колькасць удзельнікаў акцыі павялічваецца.

11.35 Пачалося шэсце ў Курапаты. У ім удзельнічаюць каля 150 чалавек. Наперадзе калоны нясуць крыж, які будзе ўстаноўлены ва ўрочышчы. Сярод удзельнікаў акцыі — актывісты КХП-БНФ на чале з намеснікам старшыні партыі Юрыем Беленькім, Павел Севярынец, Леанід Кулакоў, Алесь Марачкін, удзельнікі нашумелай "справы графіцістаў". Шэсце суправаджае міліцыя.
11.40 Удзельнікі акцыі рухаюцца ўздоўж праспекта Незалежнасці па тратуары ў суправаджэнні некалькіх дзясяткаў супрацоўнікаў міліцыі ў цывільным і АМАПа ў форме.
Яны нясуць сцягі КХП-БНФ, мноства бел-чырвона-белых сцягоў, транспаранты з надпісам "Ушануем памяць ахвяраў у Курапатах" і іншымі лозунгамі. Грамадскія актывісты Дзмітрый Паліенка і Вячаслаў Касінераў разгарнулі вялікую расцяжку са словамі "Фашызм мае шмат колераў", на якой намаляваныя свастыка і серп з молатам.

11.45 Каментуючы нешматлікасць шэсця, сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Павел Севярынец адзначыў: "Важна тое, што Дзяды ёсць, нават калі прыходзіць некалькі чалавек".
"Я памятаю Дзяды ў 1995 годзе, калі я студэнтам-першакурснікам удзельнічаў у іх. Там было некалькі соцень чалавек, і надвор`е было таксама не тое каб добрае, — сказаў Севярынец. — Але мы памятаем, што на наступны год выйшлі тысячы чалавек на акцыю ў абарону незалежнасці. Таму Дзяды — гэта такі агеньчык, які цепліцца, які тлее, гэта людзі, якія захоўваюць дух памяці, таму няхай сабе гэты дзень ціхі, сумны, але ён — светлы і вельмі значны для беларусаў. Тое, што сёння прыйшла палова людзей ва ўзросце, а другая палова — моладзь, балансуе сітуацыю. Гэта акцыя нацыянальная памяці, якая пры любой колькасці будзе мець значэнне".

Адказваючы на пытанне, чаму ўсё ж такі людзі не выходзяць на вуліцу, нягледзячы на тое што вулічныя акцыі сёння адносна бяспечныя для ўдзельнікаў, Севярынец сказаў, што гэта "вельмі цікавы феномен".
"Вельмі паказальная сітуацыя была ўчора, калі тры тысячы беларусаў раўлі "Будзь смелым!" разам з Міхалком на канцэрце Brutto, а ў гэты ж час 15 маладафронтаўцаў стаялі каля КДБ і іх затрымлівалі, — сказаў Севярынец. — Мне здаецца, нацыя яшчэ рыхтуецца і яшчэ выспявае, і мы якраз у той фазе, калі спее новае пакаленне, якое павінна выйсці на вуліцы. Так было ў 1995 годзе, калі здавалася, што нацыянальны рух ужо згас, але праз год выйшлі дзясяткі тысяч людзей. Так і цяпер мне здаецца, што ўсе гэтыя вышыванкі, беларусізацыя, канцэрты на стадыёнах — усё гэта рыхтуе пакаленне ў палітычным плане, якое і выйдзе на вуліцу неўзабаве".

12.10 Дэманстранты дайшлі да развязкі праспекта Незалежнасці з вуліцай Філімонава, дзе размешчана Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Наперадзе калоны ідуць каля 10 сілавікоў у цывільным на чале з кіраўніком мінскага АМАПа Дзмітрыем Балабам. Якіх-небудзь інцыдэнтаў з міліцыяй падчас шэсця не было.
Праваахоўнікі размаўляюць з удзельнікамі акцыі ветліва, рэгулююць пераход калонай дэманстрантаў праезнай часткі. Тым часам невялікая група супрацоўнікаў міліцыі ў цывільным шчыльна абступіла расцяжку "Фашызм мае шмат колераў", мабыць, для таго, каб надпіс не быў бачны з боку праезнай часткі праспекта.
Расцяжку, на якой намаляваныя свастыка і серп з молатам, нясуць Дзмітрый Паліенка і Вячаслаў Касінераў. Аднак ніякіх іншых дзеянняў сілавікі не робяць.

12.20 У шэсці ўдзельнічаюць каля 200 чалавек. Некаторыя з іх нясуць партрэты расстраляных у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года беларускіх літаратараў.
Так, мінчанка Святлана расказала, што ў яе руках — партрэт паэта і перакладчыка Алеся Дудара, які тройчы арыштоўваўся, зведаў шматлікія катаванні і ў выніку быў расстраляны. На думку Святланы, нешматлікасць сённяшняй акцыі тлумачыцца дрэнным надвор`ем.
Яна таксама нагадала, што ўчора ў Мінску ўжо прайшло некалькі памятных мерапрыемстваў — акцыя каля КДБ і жалобны марафон па месцах расстрэлу і пахавання ахвяр рэпрэсій, якія былі арганізаваныя "Маладым фронтам" і рухам салідарнасці "Разам".

Яшчэ адзін удзельнік акцыі нясе партрэт беларускага літаратара Максіма Гарэцкага. Ён адзначыў, што ў тую фатальную ноч 1937 года НКУС расстраляў больш за 100 чалавек, у тым ліку больш за 20 літаратараў, эліту нацыі. Удзельнік шэсця распавёў, што ў ліку расстраляных у гады сталінскіх рэпрэсій быў і яго дзядзька, якому на той момант было ўсяго 20 гадоў. "Віна" яго была ў тым, што ён жыў у вёсцы на мяжы з Польшчай, а значыць, мог быць патэнцыйным шпіёнам.
Удзельнік акцыі правёў паралелі паміж савецкай уладай і цяперашнімі беларускімі ўладамі, паколькі, паводле яго слоў, многія чыноўнікі сёння прымяняюць тыя ж метады, што і іх папярэднікі. "Адсюль у тым ліку і націск на незалежныя СМІ, якія вымушаныя выжываць у гэтых умовах", — заўважыў мужчына.

14.20 Актывіст руху салідарнасці "Разам" Вячаслаў Сіўчык далучыўся да ўдзельнікаў шэсця ў мікрараёне Зялёны Луг. У каментары ён адзначыў, што бярэ ўдзел ва ўсіх акцыях памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій на Дзяды, за выключэннем тых некалькіх гадоў, калі ён быў у палітэміграцыі.
"Дзяды — гэта вельмі важна, — падкрэсліў Сіўчык. — Мы адрозніваемся ад сваіх суседзяў стаўленнем да продкаў. У беларусаў, у залежнасці ад мясцовасці, заўсёды было ад чатырох да васьмі памятных дат у годзе, і Дзяды гэтак жа значныя дня нас, як Радаўніца. Ёсць рэчы, якія сядзяць у народзе вельмі глыбока".
На думку Сіўчыка, цяперашняя акцыя нешматлікая таму, што многія актывісты сёння сабраліся ў Свіслачы (Гродзенская вобласць) на мерапрыемстве ў памяць паўстання Кастуся Каліноўскага, а частка актывістаў яшчэ не вярнуліся з канцэрта гурту Brutto, які прайшоў учора ўвечары ў Гомелі.
"Ёсць і суб`ектыўны фактар — арганізатарам акцыі выступае КХП-БНФ, а стаўленне да гэтай арганізацыі ў апазіцыйным асяроддзі рознае", — дадаў палітык.

14.25 Дэманстранты дайшлі да Курапатаў, дзе павінен прайсці жалобны мітынг. Удзельнікаў акцыі — крыху больш за 200.
15.00 Мітынг у Курапатах адкрыў адказны сакратар КХП-БНФ Алесь Чахольскі. "Нягледзячы на надвор`е, на дождж, на неспрыяльныя ўмовы, сюды прыйшлі людзі, якім баліць — баліць наша гісторыя, наша нацыянальная трагедыя. І яны прыйшлі на святое для беларусаў месца", — сказаў ён.
Яшчэ адзін прадстаўнік КХП-БНФ, Валерый Буйвал, зачытаў зварот лідара партыі Зянона Пазняка. Пазняк назваў Дзяды галоўным хрысціянскім святам пасля Каляд і Вялікадня і адзначыў, што такія дні памяці продкаў распаўсюджаныя ва ўсім свеце.
"У такія дні ўсе людзі перамяшчаюцца на могілкі, і гэта сімвалізуе вечнае існаванне продкаў. Нездарма бязбожнікі заўсёды забаранялі гэтае свята", — гаворыцца ў звароце Пазняка. Ён таксама адзначыў, што сёння беларусы стаяць перад пагрозай з усходняй мяжы, за якой іх хочуць знішчыць "ужо толькі за адно існаванне".
"Там, за ўсходняй мяжой, пануе сярэднявечны менталітэт. Людзі там лічаць увесь свет сваімі ворагамі", — лічыць Пазняк. "Вы знаходзіцеся ў месцы, дзе расстрэльвалі беларусаў. Такіх мясцін шмат, але Курапаты — самае вялікае. Тут было расстраляна каля чвэрці мільёна чалавек. Расстрэльвалі па плане, кожнай вобласці, кожнаму раёну спускалі планы на расстрэл беларусаў", — гаворыцца ў звароце Пазняка. Ён заклікаў беларусаў "рыхтавацца да супраціву" спробам знішчэння свайго народу і быць гатовымі змагацца за радзіму.

15.10 Намеснік старшыні КХП-БНФ Юрый Беленькі, выступаючы на мітынгу, адзначыў, што на падзеі вакол Беларусі цяпер многія глядзяць інакш, чым два гады таму. Яны бачаць, што "сёння расійская імперыя, якая забівала тут беларусаў, робіць тое ж самае на ўсходзе Украіны".
"За словамі, за ідэалогіяй рускага фашызму на ўсход Украіны прыйшлі рускія танкі і рускія забойцы — гопнікі, якіх абвяшчаюць героямі на ўзроўні вышэйшага палітычнага кіраўніцтва Расіі", — заявіў Беленькі. Ён нагадаў нядаўняе выступленне Аляксандра Лукашэнкі ў парламенце, дзе той сказаў, што ў выпадку вайны на заходнім напрамку "мы будзем тут паміраць, абараняючы Беларусь і Расію".
"Думаеце, будуць паміраць салдаты? Не, яны падрыхтавалі смерць для ўсіх", — заявіў Беленькі. Палітык заклікаў прысутных, асабліва моладзь, больш актыўна выкарыстоўваць беларускую мову і супраціўляцца русіфікацыі на культурным узроўні.

Мітынг доўжыўся каля паўгадзіны і завяршыўся выкананнем гімна "Магутны Божа". Традыцыйна ва ўрочышчы быў устаноўлены новы крыж — той, які прынеслі з сабой удзельнікі шэсця. Крыж устанавілі ў памяць пра ахвяр сталінскіх рэпрэсій у Столінскім раёне (Брэсцкая вобласць).
Міліцыя суправаджала дэманстрантаў з самага пачатку акцыі, але і шэсце, і мітынг прайшлі без інцыдэнтаў.
Арганізатары разлічвалі, што ў гэтым годзе шэсце будзе больш шматлікім у параўнанні з леташнім, калі ў ім узялі ўдзел каля 400 чалавек. У заяўцы на цяперашнюю акцыю значыцца да 5 тысяч патэнцыйных удзельнікаў.
"Сітуацыя такая, што людзі сёння бачаць, што такое Расія і што яна робіць. Таму салідарнасць павінна быць мацнейшай", — казаў напярэдадні акцыі Юрый Беленькі.

Дзяды штогод адзначаюцца ў Беларусі 2 лістапада. Прадстаўнікі апазіцыі да дня памяці продкаў арганізуюць традыцыйнае шэсце і мітынг у Курапатах.
Аляксей Аляксандраў, Захар Шчарбакоў
БелаПАН, 30 кастрычніка 2016
БелаПАН, 30 кастрычніка 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/670/37458
Текущая дата: 26.12.2024