Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.
Каля 600 заявак атрымана для ўдзелу ў кінафестывалі "Лістапад". Аб гэтым стала вядома на пасяджэнні пастаянна дзеючага арганізацыйнага камітэта фестывалю, якое прайшло пад старшынствам намесніка прэм`ер-міністра Наталлі Качанавай.
На пасяджэнні разгледжаны пытанні, звязаныя з правядзеннем комплексу мерапрыемстваў матэрыяльна-тэхнічнага і творчага забеспячэння, у прыватнасці, канцэпцыя фестывалю, яго інфармацыйнае забеспячэнне, удзел замежных гасцей, падрыхтоўка аб`ектаў і вонкавае афармленне горада, а таксама фінансавыя пытанні. Наталля Качанава адзначыла, што ўсё рэалізуецца ў адпаведнасці з пастаўленымі задачамі. Таксама яна запэўніла, што фестываль пройдзе на высокім узроўні.
Як паведаміў міністр культуры Барыс Святлоў, для ўдзелу ў фестывалі атрымана 594 заяўкі на ігравыя, дакументальныя і дзіцячыя фільмы.
ХХIII Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад" пройдзе ў Мінску з 4 па 11 лістапада 2016 года. Дэвіз форуму - "Насустрач натхненню".
6 верасня 2016, Мінск
БЕЛТА
6 верасня 2016, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/671/36835
Текущая дата: 16.11.2024