На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 27 кастрычніка 2016 года беларускі рубель зноў знізіўся да долара ЗША і еўра, умацаваўся да расійскага рубля.
Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,009 рубля (0,43%) да 2,0834 рубля.
Курс долара вырас на 0,0084 рубля (0,44%) і склаў 1,9101 рубля.
Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,025 рубля (0,82%) і склаў 3,0297 беларускага рубля за 100 расійскіх.
У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 40%, а долі долара ЗША і еўра — 30% кожная.
Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. У чацвер раніцай цэны на нафту адзначаюць нязначны ўздым, адыходзячы ад трохтыднёвага мінімуму папярэдняй сесіі, паколькі ўдзельнікі рынка чакаюць падрабязнасцяў планаванага скарачэння здабычы АПЕК. Сумесь маркі Brent зноў таргуецца крыху вышэй за 50 долараў за бараль.
У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 чацвярга вырас на 78,02 капейкі, склаўшы 63,0399 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 27 кастрычніка 2016
Мінск, 27 кастрычніка 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/671/37421
Текущая дата: 26.12.2024