Белорусский портал в Казахстане

Тэрміны падачы заявак на адкрыты конкурс кінапраектаў прадоўжаны да 12 верасня



Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве культуры Беларусі.

Адбор заявак на конкурс кінапраектаў праводзіцца ў адпаведнасці з заканадаўствам аб дзяржзакупках. Паспаборнічаць за права атрымаць падтрымку могуць кінакампаніі і прадзюсары розных форм уласнасці.

Кінавытворцы маюць права прадставіць прапановы па фільмах у ігравой, неігравой форме і анімацыйных карцінах. Спектр тэм даволі шырокі, яны датычацца як сучаснасці, так і гістарычных старонак Беларусі. Заяўлены тэмы роднай прыроды, вядомых асоб і іншыя.

Паводле ўмоў удзелу ў конкурсе, інфармацыя аб якім размешчана на афіцыйным сайце Мінкультуры, плануецца запуск чатырох ігравых фільмаў (па чатыры тэлевізійныя серыі), 12 неігравых і 10 анімацыйных.

Конкурсная прапанова прэтэндэнтаў на дзяржпадтрымку павінна ўключаць літаратурны сцэнарый фільма; сінопсіс другой і наступных серый фільма; копію аўтарскага дагавора з аўтарам сцэнарыя фільма; копіі дагавораў з аўтарамі фільма на стварэнне фільма; папярэдні разлік кошту фільма, у тым ліку з пазначэннем артыкулаў затрат і памеру чаканага прыбытку; план камерцыйнай рэалізацыі фільма на працягу трох гадоў з моманту яго стварэння; дакументальнае пацвярджэнне намеру сувытворцаў удзельнічаць у вытворчасці фільма або магчымасць удзельніка конкурсу забяспечыць фінансаванне за кошт уласных сродкаў і іншых крыніц і інш.

Больш падрабязную інфармацыю аб умовах удзелу можна знайсці на сайце Мінкультуры. Прапановы будуць разглядацца да 13 кастрычніка бягучага года. Адкрыццё конкурсных канвертаў запланавана на 13 верасня.

1 верасня 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/672/36794
Текущая дата: 16.11.2024