Белорусский портал в Казахстане

Помнік ліфту можа з`явіцца ў Магілёве



Гэта абмяркоўвалася на планёрцы Магілёўскага гарвыканкама.

Ідэя ўзнікла ў сувязі з 50-годдзем ААТ "Магілёўліфтмаш" - аднаго з вядучых прамысловых прадпрыемстваў горада. Пакуль не вядома, што будзе сабой прадстаўляць гэтая скульптурная форма, але ўжо дадзена распараджэнне знайсці для яе месца.

Устаноўка помніка ліфту - гэта не толькі прызнанне яго адным з брэндаў Магілёва, але і даніна павагі калектыву прадпрыемства, які на працягу паўстагоддзя забяспечвае яго паспяховае развіццё і дзейнасць.

mogilevnews, 19 кастрычніка 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/672/37345
Текущая дата: 26.12.2024