Нябанкаўскія крэдытна-фінансавыя арганізацыі (НКФА) і Банк развіцця Беларусі будуць прадастаўляць у Дэпартамент фінансавага маніторынгу Камітэта дзяржаўнага кантролю інфармацыю аб буйных безнаяўных плацяжах, ажыццёўленых іх кліентамі.
Адпаведнае рашэнне змешчана ў сумеснай пастанове КДК і Нацбанка нумар 3/336 ад 20 чэрвеня 2016 года, апублікаванай сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Да ўступлення пастановы ў сілу такую інфармацыю прадастаўлялі толькі банкі. Згодна з дакументам, у КДК павінна падавацца інфармацыя аб безнаяўных плацяжах у беларускіх рублях і валюце, велічыня якіх перавышае Br300 (раней размова ішла аб Br5 млн недэнамінаваных рублёў).
Банкі, НКФА і Банк развіцця будуць абавязаны прадастаўляць даныя па аперацыях з каштоўнымі металамі і камянямі, аперацыях па інкасацыі грашовых знакаў, крэдытах з НКФА, ІП, камерцыйнымі арганізацыямі, крэдытах, выдадзеных фізічным асобам, а таксама па іх банкаўскіх укладах.
Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання. Інструкцыя аб парадку прадастаўлення ў Дэпартамент фінансавага маніторынгу Камітэта дзяржаўнага кантролю Нацбанкам і банкамі Беларусі інфармацыі па безнаяўных плацяжах у беларускіх рублях і замежнай валюце была зацверджана ў 2004 годзе.
25 жніўня 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/673/36692
Текущая дата: 16.11.2024