Аб гэтым паведаміў начальнік упраўлення палітыкі занятасці Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Алег Такун.
Узровень зарэгістраванага беспрацоўя ў Беларусі за верасень бягучага года знізіўся на 0,1 працэнтнага пункта і склаў на 1 кастрычніка 0,9 працэнта да колькасці эканамічна актыўнага насельніцтва (год таму гэты паказчык складаў 1 працэнт).
Ён нагадаў, што прагнознае значэнне на канец 2016 года - 2 працэнты, а таксама акцэнтаваў увагу, што і ў цэлым па рэспубліцы, і ва ўсіх абласцях і Мінску зарэгістраванае беспрацоўе - значна ніжэйшае за гадавы прагноз.
За верасень бягучага года ўзровень зарэгістраванага беспрацоўя знізіўся на 0,1 працэнтнага пункта ў Гродзенскай вобласці (з 1,1 працэнта да 1 працэнта) і ў Мінску (з 0,7 працэнта да 0,6 працэнта).
У астатніх рэгіёнах паказчык захаваўся на ранейшым узроўні: у Брэсцкай і Віцебскай абласцях - 1,1 працэнта, у Гомельскай і Магілёўскай - 1 працэнт, у Мінскай вобласці - 0,9 працэнта.
Колькасць зарэгістраваных у дзяржслужбе занятасці беспрацоўных змяншаецца пяты месяц запар (за верасень - амаль на 2,4 тыс. чалавек, а ў параўнанні з 1 мая - на 13,5 тыс.).
На ўліку на 1 кастрычніка бягучага года было 40 тыс. 265 беспрацоўных - гэта на 7,9 працэнта менш, чым было год таму.
Вераснёўскае зніжэнне колькасці на ўліку беспрацоўных тлумачыцца тым, што больш людзей было прыцягнута на сезонныя работы (сельгасрабочыя на ўборцы ўраджаю, аператары кацельняў, гардэробшчыкі і г.д.), а таксама актыўным фарміраваннем груп на прафнавучанне.
Паводле слоў Алега Такуна, у кастрычніку магчымы нязначны рост колькасці беспрацоўных за кошт непрацаўладкаваных выпускнікоў навучальных устаноў, прытоку ў службу занятасці людзей, якія былі заняты на сезонных работах у летні перыяд.
У Беларусі колькасць вакансій за верасень знізілася на 1 тыс. - наймальнікі прадаставілі ў дзяржслужбу занятасці звесткі аб наяўнасці ў іх на 1 кастрычніка 36,4 тыс. свабодных рабочых месц.
Дарэчы, гэта на 32,3 працэнта больш, чым на 1 кастрычніка мінулага года. Сітуацыя ў сферы занятасці і беспрацоўя ў рэспубліцы ў студзені-верасні характарызуецца далейшым зніжэннем колькасці зваротаў у службу занятасці па садзейнічанне ў працаўладкаванні.
Так, у органы па працы, занятасці і сацабароне за дзевяць месяцаў бягучага года звярнуліся 187,3 тыс. чалавек, пастаўлена на ўлік у якасці беспрацоўных 127,4 тыс. чалавек (94,3 працэнта і 91 працэнт адпаведна да студзеня-верасня).
Паводле аператыўных даных, у студзені-верасні гэтага года на створаныя рабочыя месцы і вакансіі працаўладкавана на пастаянную работу 124,8 тыс. чалавек, з іх 81,6 тыс. беспрацоўных (адпаведна на 5,9 працэнта і 1,9 працэнта больш у параўнанні з аналагічным мінулагоднім перыядам).
Накіравана на навучанне 8,8 тыс. чалавек (на 22,6 працэнта больш). У аплатных грамадскіх работах прынялі ўдзел 45,3 тыс. чалавек (на 2 працэнты больш). На новае месца жыхарства і работы пераселены 122 сям`і беспрацоўных. У бягучым годзе на рэалізацыю падпраграмы "Садзейнічанне занятасці насельніцтва" Дзяржаўнай праграмы аб сацыяльнай абароне і садзейнічанні занятасці насельніцтва на 2016-2020 гады прадугледжана Br32 млн (з улікам дэнамінацыі) са сродкаў бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.
11 кастрычніка 2016, Мінск
Алена Прус - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/673/37226
Текущая дата: 26.12.2024