Белорусский портал в Казахстане

Мар`яна Шчоткіна вызваленая ад пасады міністра працы і сацыяльнай абароны ў сувязі з пераходам на выбарную пасаду



Адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 13 кастрычніка.

Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта, таксама па гэтай прычыне кіраўнік дзяржавы вызваліў ад пасад памочніка прэзідэнта — галоўнага інспектара па Брэсцкай вобласці Дзмітрыя Гобарава, пасла Рэспублікі Беларусь у Японіі Сяргея Рахманава, пасла Беларусі ў Аўстрыі, пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры міжнародных арганізацыях у Вене і пасла у Харватыі па сумяшчальніцтве Валерыя Варанецкага, начальніка дэпартамента па матэрыяльных рэзервах МНС Васіля Чакана.

Нагадаем, Мар`яна Шчоткіна была абраная членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу. 12 кастрычніка на першым пасяджэнні верхняй палаты парламента сенатары абралі яе намеснікам старшыні Савета Рэспублікі. У адпаведнасці з заканадаўствам Шчоткіна абавязаная пакінуць сваю пасаду міністра і выйсці са складу ўрада.

БелаПАН
Мінск, 13 кастрычніка 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/673/37272
Текущая дата: 26.12.2024