Белорусский портал в Казахстане

Курс валют на 12 жніўня



На біржы перад выхаднымі курс долара і еўра знізіўся, расійскага рубля — вырас.

На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 12 жніўня 2016 года курс долара і еўра знізіўся, расійскага рубля — вырас.

Так, курс долара знізіўся на 0,0093 рубля, або на 0,47%, і склаў 1,9555 рубля.

Курс еўра знізіўся на 0,0099 рубля (0,45%) да 2,1797 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0051 рубля, або на 0,17%, і склаў 3,0296 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 40%, а долі долара ЗША і еўра — 30% кожная.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля.

Сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўстанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 маскоўскага часу пятніцы знізіўся 61,33 капейкі, склаўшы 64,3364 рубля, сведчаць звесткі біржы.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 12 жніўня 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/674/36584
Текущая дата: 16.11.2024