На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 19 жніўня 2016 года беларускі рубель не змяніўся да долара ЗША перад выхаднымі. Курс склаў 1,9288 рубля за долар.
Курс еўра вырас на 0,0021 рубля да 2,1853 рубля.
Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,0157 рубля і склаў 3,0149 беларускага рубля за 100 расійскіх.
У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 40%, а долі долара ЗША і еўра — 30% кожная.
Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Расійскі рубель паказвае зніжэнне ў пачатку біржавы сесіі пятніцы, нягледзячы на дарагую нафту. Як адзначаюць аналітыкі, гэта тлумачыцца тым, што на рынку прысутнічаюць асцярогі карэкцыі цаны на нафту пасля шматдзённага росту.
У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 пятніцы вырас на 39,04 капейкі, склаўшы 63,9391 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 19 жніўня 2016
Мінск, 19 жніўня 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/674/36655
Текущая дата: 16.11.2024