Белорусский портал в Казахстане

Інтэрвалы руху паяздоў у метро скароцяцца з 27 жніўня



Мінскі метрапалітэн пяройдзе на зімовы графік руху электрапаяздоў з 27 жніўня, паведаміў начальнік службы руху дзяржаўнага прадпрыемства Ігар Дадалка.

У будні і выхадныя дні скароцяцца інтэрвалы руху паяздоў, саставы пачнуць хадзіць часцей, сказаў субяседнік. Так, на першай (Маскоўскай) лініі ў суботу інтэрвалы руху паяздоў скароцяцца з 6 да 5 мінут, у нядзелю - з 6,5 да 5,5 мінут.

На другой (Аўтазаводскай) лініі інтэрвалы таксама стануць карацейшыя на 1 мінуту: у суботу - з 6 да 5 мінут, у нядзелю - з 7 да 6 мінут. У будныя дні інтэрвал руху па першай лініі метро ў ранішнія і вячэрнія гадзіны пік складзе 2 мінуты (у летні час - 2,5 мінуты), на другой лініі - 2 мінуты (супраць 3 мінут).

Час руху першых і апошніх саставаў метро не зменіцца, дадаў прадстаўнік метрапалітэна. Пераход сталічнай падземкі на летні рэжым работы ажыццёўлены ў бягучым годзе з 27 чэрвеня.

Штодзённа паслугамі сталічнай падземкі карыстаюцца больш як 800 тыс. чалавек. Удзельная вага метрапалітэна ў перавозках пасажыраў гарадскімі відамі транспарту за першае паўгоддзе гэтага года склала 39,4 працэнта. Дзяржаўнае прадпрыемства "Мінскі метрапалітэн" мае 29 станцый (15 станцый - на першай (Маскоўскай) лініі і 14 - на другой (Автазаводскай).

Эксплуатацыйная даўжыня пуці складае 37,285 км у двухпутным вылічэнні. Усяго даўжыня пуцей з тупікамі і пуцявым развіццём дэпо - 105,94 км. Сфарміравана 37 (першая лінія) і 35 (другая лінія) пяцівагонных саставаў.

19 жніўня 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/674/36852
Текущая дата: 16.11.2024