Белорусский портал в Казахстане

Аранжавы ўзровень небяспекі аб`яўлены 8 кастрычніка па поўначы Беларусі з-за моцных дажджоў



Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У суботу будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, ноччу па поўначы краіны чакаюцца моцныя дажджы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах магчымы туман. Вецер прагназуецца пераменных напрамкаў 4-9 м/с.

Тэмпература паветра ноччу складзе ад 2 да 8 градусаў вышэй за нуль, днём - плюс 7-13 градусаў.

7 кастрычніка 2016, Мінск
Валерыя Гаўрылава - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/674/37177
Текущая дата: 26.12.2024