Белорусский портал в Казахстане

Ордэнам Маці ўзнагароджаны 17 шматдзетных жанчын Гомельскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей



Адпаведны ўказ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 8 жніўня, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароджаны 17 шматдзетных жанчын Гомельскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей.

У ліку ўзнагароджаных аператар філіяла "Чачэрскі" ААТ "Гомельскі вінаробны завод" Наталля Кручык, выхавальніца дзяржаўнай установы адукацыі "Яслі-сад №6 г.Масты" Ірына Лісай, кандытар ААТ "Чырвоны харчавік" Людміла Вяроўкіна.

9 жніўня 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/675/36527
Текущая дата: 16.11.2024