Археолагi мяркуюць, што ў iх пахаваныя асобы, якiя маюць вялiкую значнасць для манастыра i праваслаўнай царквы ў цэлым.
У лiпенi ў Свята-Елiсееўскiм Лаўрышаўскiм мужчынскiм манастыры ў Навагрудскiм раёне падчас археалагiчных даследаванняў былi выяўленыя два невядомыя раней саркафагi, у якiх знаходзiлiся касцяныя астанкi людзей i культавыя прадметы.
Праведзеныя ў цэнтральнай лабараторыi навукова-вытворчага цэнтра па геалогii радыевугляродныя даследаваннi пацвердзiлi меркаванне прадстаўнiкоў археалагiчнай экспедыцыi пра тое, што пахаванне ў саркафагу адносіцца да больш ранняга перыяду, чым сам манастырскi Свята-Успенскi храм XVIII стагоддзя ў вёсцы Лаўрышава. Вiдавочна, што астанкi ўшанаваных царквой асоб былi перанесены туды з больш ранняга храма. Час пахавання ў саркафагу супадае з перыядам, якi папярэднiчаў кананiзацыi святога прападобнага iгумена Елiсея Лаўрышаўскага. Кананiзацыя адбылася ў 1514 годзе на царкоўным саборы ў Вiльнi.
Для атрымання больш дакладных звестак пра час пахавання i яго магчымай персаналiзацыi плануецца правесцi далейшыя лабараторныя даследаваннi, у тым лiку ДНК-аналiз. Будуць даследаваны таксама матэрыялы другога саркафага, а 15—20 жнiўня запланаваны дадатковыя археалагiчныя даследаваннi непасрэдна ў Лаўрышаве.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/675/36629
Текущая дата: 16.11.2024