Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада
Пастановай Савета Міністраў нумар 770 ад 27 верасня ў Беларусі аб`яўлена навагодняя дабрачынная акцыя "Нашы дзеці". Яна пройдзе з 9 снежня 2016 года па 8 студзеня 2017 года.
У гэты перыяд ва ўсіх рэгіёнах краіны пройдуць навагоднія паказы для адораных і таленавітых дзяцей, а таксама для дзяцей, якія маюць патрэбу ў дзяржаўнай падтрымцы.
Кіраўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў наведаюць дзіцячыя інтэрнатныя ўстановы і дамы сямейнага тыпу, бальніцы, апякунскія і прыёмныя сем`і, павіншуюць дзяцей з Новым годам, Калядамі і ўручаць падарункі, акажуць дапамогу ў вырашэнні існуючых праблем.
Да дабрачыннай акцыі таксама далучацца грамадскія аб`яднанні і іншыя арганізацыі. Цэнтральнай падзеяй акцыі стане навагодняе свята ў Палацы Рэспублікі.
Мерапрыемства запланавана на 23 снежня 2016 года. Яго ўдзельнікамі стануць больш за 2 тыс. дзяцей з усіх рэгіёнаў краіны: вучні - пераможцы алімпіяд, творчых конкурсаў і спартыўных спаборніцтваў, лідары дзіцячых грамадскіх аб`яднанняў і арганізацый, дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, дзеці-інваліды, дзеці са шматдзетных і малазабяспечаных сем`яў, сем`яў бежанцаў.
29 верасня 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/675/37080
Текущая дата: 25.12.2024