Адкрыты пленэр мастакоў "Маладзечна АРТ-2016" і рэспубліканскі пленэр скульптараў па камені "Вернісаж камянёў" будуць праведзены ў жніўні ў Маладзечне.
Абодва мерапрыемствы стануць часткай рэспубліканскай акцыі "Маладзечна - культурная сталіца Беларусі-2016 года".
Як плануецца, у мастацкім пленэры прымуць удзел не толькі беларускія жывапісцы, але і мастакі з Арменіі, Ізраіля, Кітая, Літвы. Яны будуць тварыць на працягу двух тыдняў. Некаторыя свае творы яны падораць гораду. Скульптары ж будуць працаваць на працягу месяца. Сем беларускіх майстроў створаць кампазіцыі, якія стануць упрыгажэннямі не толькі Маладзечна, але і Маладзечанскага раёна.
Для ўдзельнікаў гэтых мерапрыемстваў арганізатары правядуць азнаямленчыя экскурсіі.
Адкрыты пленэр мастакоў "Маладзечна АРТ-2016" маюць намер правесці з 1 па 12 жніўня, а рэспубліканскі пленэр скульптараў па камені "Вернісаж камянёў" - з 1 па 31 жніўня. Адкрыццё мерапрыемстваў намечана на 2 жніўня.
Звязда, 19 ліпеня 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/677/36413
Текущая дата: 16.11.2024